Вынікі пошуку для:

Праваабаронцу з Маладзечна Алеся Капуцкага зноў перазатрымалі. Ён правядзе за кратамі 45 содняў

Праваабаронцу Алесю Капуцкаму ў трэці раз запар асудзілі на 15 содняў арышту, паведамляюць праваабаронцы.

Алесь Капуцкі. Фота: rh.by

Алеся Капуцкага затрымалі 17 снежня ў Маладзечна. Тады на яго склалі пратакол за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч.2 арт. 19.11 КаАП) і арыштавалі на 15 содняў. Ён мусіў выйсці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол.

Так, 31 снежня над праваабаронцам адбыўся чарговы суд, у выніку якога праваабаронцу зноў пакаралі 15-соднявым арыштам.

Пасля 30 содняў арышту, 16 снежня, Алесь так і не выйшаў на волю. Сёння стала вядома, што праваабаронцу прысудзілі яшчэ 15 содняў арышту.

Такім чынам ён правядзе за кратамі 45 дзён.

Юрыст: Паўторнае затрыманне пасля «содняў» – гэта катаванне і парушэнне закону

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны