Летась у Беларусі асудзілі больш за 10 тысяч асобаў паводле палітычных справаў

Працяг і нарошчванне рэпрэсіўнай палітыкі беларускіх уладаў летась былі абумоўленыя тым, што Аляксандр Лукашэнка не змірыўся з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе, на якіх зазнаў паразу. У выніку ўжо больш за два гады ў краіне працягваецца глыбокі грамадска-палітычны крызіс, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Суд у справе праваабарончага цэнтру «Вясна». Менск, Беларусь. 5 студзеня 2022 года. Фота: belta.by

Беларускія ўлады ў 2022 годзе працягвалі рэпрэсіўную палітыку супраць грамадзянаў краіны. Пры гэтым назіраецца пабудова таталітарнай сістэмы ўлады. Існаванне рэжыму палітычна і эканамічна падтрымлівае Расейская Федэрацыя. У выніку Беларусь зрабілася суагрэсарам у вайне супраць Украіны.

Існаванне таталітарнай сістэмы запатрабавала зменаў Канстытуцыі. Пры гэтым заканадаўства краіны страчвае рысы прававога і напаўняецца рэакцыйнымі нормамі.

«У Беларусі на 31 снежня 2022 года налічвалася 1446 палітвязняў, прызнаных такімі праваабарончымі арганізацыямі ў адпаведнасці з Кіраўніцтвам аб вызначэнні паняцця «палітычны зняволены»; за год іх колькасць павялічылася на 477 чалавек, прычым больш як 580 чалавек, прызнаных палітвязнямі за апошнія тры гады, былі вызваленыя, за год палітвязнямі прызнаныя 889 чалавек», – гаворыцца ў справаздачы праваабаронцаў.

Летась 1242 асобаў асудзілі паводле палітычна матываваных справаў, якія распачалі ў 2022 годзе, не менш за 2627 чалавек асудзілі за падзеі 2020–2022 гадоў і амаль 3800 чалавек зазналі крымінальны пераслед. Колькасць адміністратыўных справаў па выніках мінулага года дасягнула каля 10 тыс. І гэта толькі лічбы, якія вядомыя праваабаронцам.

Судовая сістэма ігнаруе стандарты справядлівага суда.

Пачалі судзіць Дар’ю Лосік. У чым яе вінавацяць і за што напраўду схапілі?

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны