Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы

Першая сустрэча палітычнай дзяячкі Святланы Ціханоўскай адбылася з еўракамісаркаю ва ўнутраных справах Ільвай Югансан, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы. Фота: Святлана Ціханоўская/Telegram

Падчас візітаў Святлана Ціханоўская часта ўручае падарункі, якія паказваюць талент і характар беларусаў. Ільве Югансан яна падарыла брошку ў колерах нацыянальнага сцяга, зробленую беларускаю рамесніцаю.

Таксама Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з мэрам Кіева Віталём Клічком.

Яна падзякавала ўкраінскаму палітыку за вялікі бел-чырвона-белы сцяг, які размяшчалі над мэрыяй, і дадала, што ўкраінцы як ніхто разумеюць патрэбу ў міжнароднай салідарнасці ў цяжкі час. На сустрэчы абмеркавалі дапамогу беларускай дыяспары ў Кіеве і падтрыманне беларускіх медыяў ды праваабаронцаў, якія працуюць з украінскай сталіцы.

Сёння запланаваныя перамовы з прэм’ерамі, міністрамі, кампаніямі розных краінаў.

На сустрэчах будуць абмяркоўваць шэраг актуальных пытанняў, сярод якіх – гандаль з боку Лукашэнкі беларускім суверэнітэтам і незалежнасцю, вывад расейскіх войскаў з Беларусі, ануляванне ўгодаў з Лукашэнкам пасля 2020 года ды іншае.

Мюнхенская канферэнцыя аб бяспецы – штогадовая канферэнцыя, якую ладзяць з 1962 года. Гэта самая важная канферэнцыя ў Еўропе ў пытанні бяспекі.

Што за карысць уладам ад новых крымінальных справаў супраць Ціханоўскай і Латушкі?

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны