БДУ ўнеслі ў спіс ВНУ для залічэння без уступных іспытаў

Міністэрства адукацыі зацвердзіла спіс вышэйшых навучальных установаў, куды можна трапіць без уступных іспытаў. У пераліку – БДУ, Беларуска-Расейскі ўніверсітэт і Палескі дзяржаўны ўніверсітэт. Пастанову міністэрства апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Будынак Беларускага дзяржаўнага універсітэту. 26 лютага 2021 года. Фота: Белсат

Цяпер у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларуска-Расейскі ўніверсітэт і Палескі дзяржаўны ўніверсітэт можна паступіць без экзаменаў. Адпаведную пастанову ўхваліла Міністэрства адукацыі.

Каб не здаваць уступных іспытаў, трэба ў гэтых ВНУ, а таксама ў ліцэі БДУ найперш асвоіць профільныя адукацыйныя праграмы з паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў, гаворыцца ў пастанове. Гэтае правіла датычыць таксама абітурыентаў-мэтавікоў.

Раней у Міністэрстве адукацыі паведамілі, што сёлета прыёму на бюджэтную форму навучання ў ВНУ змяншаць не будуць, а вось платнікаў паменее, бо і ў мінулыя гады «планы не выконваліся».

У беларускіх ВНУ стане менш платнікаў: не хапае абітурыентаў

Сяргей Крот belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны