Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла прыпыненне нармальных гандлёвых стасункаў з Беларуссю і РФ

Законапраект аб прыпыненні нармальных гандлёвых стасункаў з Расеяй і Беларуссю падтрымалі 424 амерыканскія заканадаўцы. Пра гэта паведамляе golosameriki.com.

Законапраект цяпер паступіць на разгляд Сенату.

Прыпыненне нармальных гандлёвых стасункаў азначае, што расейскі і беларускі імпарт пазбавіцца на амерыканскім рынку рэжыму найбольшага спрыяння. Гэта дазволіць адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна ўстанаўліваць для расейскіх і беларускіх тавараў вышэйшае мыта, чым для астатніх краінаў – чальцоў Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Акрамя таго, ініцыятыва патрабуе ад прадстаўніка ЗША на гандлёвых перамовах дабівацца замарожвання ўдзелу Расеі ў СГА і прыпынення ўступлення ў гэтую арганізацыю Беларусі.

Дакумент будзе заставацца ў сіле да 1 студзеня 2024 года. У прэзідэнта ЗША будзе магчымасць аднавіць нармальныя гандлёвыя адносіны з Расеяй і Беларуссю, «калі гэтыя краіны спыняць свае агрэсіўныя дзеянні ў адносінах Украіны, а таксама пры выкананні пэўных іншых умоваў», гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекту.

Законапраект таксама прадугледжвае пашырэнне палажэнняў Глабальнага акту аб правах чалавека («Акт Магніцкага»), якое аблегчыць увядзенне санкцый супраць расейскіх афіцыйных асобаў за парушэнне правоў чалавека.

Джо Байдэн заяўляў, што пазбавіць Расею статусу ўдзельніцы рэжыму найбольшага спрыяння збіраюцца не толькі ЗША, але і кожная краіна NATO.

Расейскі алігарх, які праз санкцыі застаўся без грошай у Лондане: Бізнес не мае ўплыву на Пуціна

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны