Пуцін прыехаў у Крым у 9-ю гадавіну анексіі паўвострава Расеяй

18 сакавіка прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін наведаў Крым – ён прыехаў на адкрыццё дзіцячай школы мастацтваў на тэрыторыі гісторыка-археалагічнага парку Херсанэс Таўрыцкі, паведамляюць расейскія СМІ.

Уладзімір Пуцін прыехаў у Крым у 9-ю гадавіну анексіі 18 сакавіка 2023 года. Фота: Sputnik, Kremlin Press Service Pool Photo via AP

Паводле прызначанага Расеяй губернатара Севастопаля Міхаіла Разважаева, прыезд Пуціна ў Крым быў нечаканым – раней паведамлялася, што на адкрыцці школы мастацтваў ён будзе прысутны па відэасувязі. Аднак прэзідэнт РФ вырашыў прыехаць асабіста. Разважаеў падкрэслівае, што сам вёў аўтамабіль, на якім і прывёз Пуціна ў Крым.

Гэта першы візіт Пуціна ў Крым за паўтара года – апошні раз ён наведваў паўвостраў у лістападзе 2021 года.

Міжнародны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Пуціна

18 сакавіка 2014 года ў Крамлі была падпісаная «Дамова аб прыняцці Рэспублікі Крым у склад РФ».

17 сакавіка  2023 года Міжнародны крымінальны суд выпісаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна.

«Ён відавочна здзейсніў ваенныя злачынствы». Байдэн выказаўся пра ордар на арышт Пуціна

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны