Зноў масавыя затрыманні і ператрусы: хроніка рэпрэсій 18 сакавіка

У нашым штодзённым аглядзе збіраем факты палітычна-матываванага пераследу па ўсёй Беларусі. Субота 18 сакавіка, як і папярэднія дні тыдня, адзначылася масавымі затрыманнямі.

У Менскім раённым судзе разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні 31-гадовага гамельчука Ігара Альхова. Мужчыну абвінавачваюць ва ўцёках з псіхіятрычнай лякарні (ч. 1 арт. 413 КК РБ). Суд Цэнтральнага раёну Гомля 15 жніўня 2022 года вынес вызначэнне, згодна з якім у дачыненні да Альхова прымяніў прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў выглядзе змяшчэння ў псіхіятрычны стацыянар са строгім наглядам. Гамельчука накіравалі ў Навінкі.

Гамельчука Ігара Альхова, якога ўлады прызналі «тэрарыстам», будуць зноў судзіць

Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off  Уладзіслава Плюшчава этапавалі ў Наваполацкую калонію №1. Яму прысудзілі 3 гады зняволення за паклёп і абразу прадстаўніка ўлады і штраф у памеры 300 базавых велічынь з канфіскацыяй асабістага аўтамабіля.

Суд Ленінскага раёну Менску вынес прысуд жыхарам сталіцы Захару Костку, які з’яўляецца грамадзянінам Расеі, і Станіславу Акаловічу, абвінаваціўшы іх у здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370 КК РБ). Апроч гэтага, Акаловіча прызналі вінаватым у злосным хуліганстве паводле ч.1 арт. 339 КК. Суд прызначыў Акаловічу абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады, а Костку – арышт на тры месяцы.

У Горадні 10 содняў прысудзілі  актывістцы Кацярыне Шуст, затрыманай 16 сакавіка. Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і рэгістрацыі ў чат-боце плана «Перамога».

Кацярына Шуст. Фота: novychas.online

Масавыя затрыманні прайшлі ў Гомлі. Сілавікі затрымлівалі людзей ўдома або на працы. Аднаго чалавека схапілі на вуліцы. Агулам затрымалі не менш за 8 чалавек. На пакаяльных відэа гамельчукі кажуць, што былі падпісаныя на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы, пакідалі каментары з абразамі ў адрас прадстаўнікоў улады, заклікалі да беспарадкаў.

У Гомлі прайшлі масавыя затрыманні: людзей забіралі з дому, працы, хапалі на вуліцы

Як мінімум да двух чалавек прыйшлі з ператрусамі ў Пружанах. Падстава – нібыта абраза ў мясцовым тэлеграм-чаце міліцыянта яшчэ ў 2021 годзе.

У Бабруйску супрацоўнікі КДБ жорстка затрымалі 18-гадовага Арцёма Бярозкіна. Маладога чалавека прымусілі прызнацца, што ён стварыў тры каналы ў тэлеграме, дзе нібыта размяшчаў «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама фотаздымкі ўкраінскіх вайскоўцаў. Таксама яму ставяць у віну створаны ў TikTok акаўнт, прысвечаны барацьбе Украіны супраць расейскай агрэсіі.

Затрыманне ў Бабруйску: паклалі тварам у асфальт, дома прымусілі распрануцца і запісалі відэа

Аляксанр Манцэвіч. Фота: Радыё Свабода

Стала вядома, што не выйшаў на волю пасля трох содняў у Маладзечанскім ІЧУ галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч. Ён знаходзіцца за кратамі з 16 сакавіка. Што яму інкрымінуюць – невядома.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны