У Беларусі паменшылі тэрмін рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне

Тэрмін рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі сёлета паменшылі амаль на тыдзень. Аб гэтым перадае БелТА.

Тэрмін рэгістрацыі на ЦТ сёлета скарочаны. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: БелТА / belta.by

18 красавіка дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк расказаў журналістам пра тэрміны, у якія будзе праходзіць рэгістрацыя выпускнікоў школ на цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ).

«Тэрміны рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне ў гэтым годзе крыху скарочаны. Калі ў ранейшыя гады працэдура праходзіла з 2 мая па 1 чэрвеня, то ў гэтым годзе яна стартуе з 10 мая», – паведаміў Юрый Міксюк.

Каментуючы гэтае новаўвядзенне, Міксюк выказаў упэўненасць, што часу для рэгістрацыі на ЦТ хопіць, паколькі «тэхналогія рэгістрацыі зазнала развіццё».

Паводле дырэктара РІКВ, сёлета існуе некалькі шляхоў рэгістрацыі на ЦТ. Застаецца форма папярэдне-дыстанцыйнай рэгістрацыі праз сайт РІКВ. Для рэгістрацыі таксама можна звярнуцца ў бліжэйшы пункт тэставання. Гэта школьнікі могуць зрабіць у любым пункце ў краіне, незалежна ад месца жыхарства.

«З іншага боку – значная частка выпрабаванняў удзельнікамі будзе пройдзена ўжо на этапе цэнтралізаванага экзамену. У сувязі з гэтым можна назваць яшчэ адну асаблівасць гэтага года – не будзе здвоеных дзён здачы ЦТ па такіх прадметах, як руская мова і матэматыка, калі назіралася вялікая колькасць удзельнікаў і трэба было забяспечыць ім камфортныя ўмовы», – падсумаваў дырэктар РІКВ.

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны