КДБ затрымаў дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых і бухгалтарку выдання Юлію Кахно, паведамляе «Еўрарадыё».
З галоўным рэдактарам газеты Андрэем Александровічам няма сувязі.
Па словах жонкі Залатых, яму інкрымінуюць артыкул 130 КК Беларусі – «Распальванне нацыянальнай варажнечы». У яго забралі ноўтбук і сродкі сувязі. Прыкладна гадзіну таму дырэктар «Беларусаў і рынку» ў суправаджэнні траіх следчых зайшоў у рэдакцыю выдання.
«Белорусы и рынок» – штомесячнае аналітычнае бізнес-выданне, бадай, апошняя незалежная газета, што працуе цяпер у Беларусі.
Глеб Нержын, belsat.eu