Амбасада Беларусі ў Эстоніі прыпыніла працу консульскай службы

На сайце беларускай амбасады ў Эстоніі 18 траўня з’явілася абвестка аб прыпыненні па тэхнічных прычынах працы консульскай службы.

Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Таліне. Фота: rus.postimees.ee

Консульская служба часова не будзе выдаваць візы, дакументы і здзяйсняць іншыя консульскія дзеянні. Пры ўзнікненні экстранных сітуацыяў грамадзянам Беларусі раяць звяртацца ў бліжэйшыя дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў суседніх краінах:

  • у Фінляндыі: Unioninkatu, 18, 00130 Helsinki, Suomi, + 358 942 47 20 50, finland@mfa.gov.by;
  • у Латвіі: 18-th November Str., 44, Daugavpils, Latvia LV 5401, + 371 654 20965, + 371 263 77825, latvia.daugavpils@mfa.gov.by.

Пра аднаўленне працы консульскай службы будзе абвешчана дадаткова.

Палітолаг Яўген Магда: «Не выключаю, што ў траўні Украіна разарве дыпламатычныя стасункі з Беларуссю»

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны