Кніга «(Не)расстраляныя» – лаўрэат Прэміі імя Алеся Адамовіча

Кніга выйшла ў Менску ў выдавецтве «Янушкевіч», яна прысвечана расстраляным пісьменнікам 1930-х гадоў.

Кніга «(Не)расстраляныя». Фота: tuzinfm.by

Сяргей Будкін, кіраўнік Беларускай Рады культуры, быў аўтарам ідэі і — разам з паэтам і літаразнаўцам Віктарам Жыбулем — ўкладальнікам выдання. Гэта не толькі кніга, а цэлы праект.

Акрамя «(Не)расстраляных» прэмію атрымалі:

– газета «Новы час», яе рэдактарка Аксана Колб і ўвесь калектыў;

– паэтычны дзённік Дзмітрыя Строцава «Беларусь перакуленая»;

Вольга Шпарага з кнігай «У революции женское лицо. Случай Беларуси».

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1995 годзе і ўручаецца за найлепшыя публіцыстычныя публікацыі году.

Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 19 чэрвеня ў Варшаве падчас фестывалю «Прадмова», пакедамляе BY_culture.

«Вярнуцца дамоў…» Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адкрыўся ў Варшаве

Марыя Мурашка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны