Польскія фермеры са свіным гноем і чэргі ў пунктах пропуску: што адбываецца на мяжы з Беларуссю

Уздоўж аднаго з участкаў мяжы з Беларуссю польскія фермеры разлілі свіны гной. Так яны спадзяюцца адпудзіць парушальнікаў-мусульманаў ад спробаў незаконна трапіць у Еўразвяз.

Здымак з відэа акцыі x.com/OOPRinfo

Відэа акцыі з’явілася на старонцы Агульнапольскага пратэсту фермераў (OOPR) у сацсетцы X.

У каментары выданню «Wirtualna Polska» адзін з удзельнікаў патлумачыў: «Мы пачынаем паліваць  польска-беларускую памежную паласу свіным гноем. Гэтым мы паказваем, што салідарныя з нашымі сілавымі структурамі. Мы пакажам уладам, як трэба абараняць нашую тэрыторыю».

Фермеры мяркуюць, што перасякаць залітую свіным гноем паласу не стануць мігранты, якія вызнаюць іслам (яны лічаць свінню нячыстаю жывёлінаю). А такіх сярод мігрантаў, на думку пратэстоўцаў, большасць.

Расея тэстуе польскую мяжу? Чаму мігранты сталі ўсё часцей атакаваць памежнікаў Польшчы

Тым часам у пунктах пропуску на 14:00 зафіксаваныя чэргі з аўтамабіляў і аўтобусаў.

Праз Мядзінінкай за содні ў Літву заехалі ўсяго 10 % фураў ад нормы.

1920 адзінак грузавога транспарту чакаюць уезду ў ЕЗ.

Чэргі легкавікоў захоўваюцца на ўсіх напрамках руху ў Еўразвяз – 640 аўтамабіляў. Больш за ўсё – на польскай мяжы, 350 аўтаў. За содні чарга аўтобусаў на ўезд у Польшчу праз пераход «Тэрэспаль Берасце» вырасла з 17 да 28 адзінак.

Ася Саковіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны