Пад Ваўкавыскам затапіла 60 жылых дамоў і 153 лецішчы

У Ваўкавыскім раёне ў выніку выпадзення моцных ападкаў з 2 да 13 ліпеня ўзняўся ўзровень вады ў рэках Рось і Нятупа. Усяго выпала 134,4 мм ападкаў – гэта 157 % ад месячнай нормы, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Гарадзенскага аблвыканкаму.

Выхад рэк з берагоў прывёў да падтаплення прыватных падворкаў: падтапіла 153 дачныя ўчасткі і 60 двароў прыватных дамоў.

У Ваўкавыскім раёне затапіла дамы і лецішчы. Фота: pul_4region/Telegram

Адзначаецца, што жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушанае, пацярпелых няма.

Больш за 1000 чалавек загінулі ад анамальнай спякоты ў Іспаніі і Партугаліі

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны