Дабрачынныя арганізацыі распачалі збор сродкаў для дзяцей палітвязняў

Фонд беларускай салідарнасці «BYSOL», Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця», ініцыятыва дапамогі палітычным вязням у Беларусі «Dissidentby» і дабрачынная арганізацыя «Littowin Lions Club» аб’ядналіся, каб сабраць дапамогу дзецям палітвязняў у школу.

Фота: bysol

Чатыры беларускія ініцыятывы распачалі збор сродкаў для дзяцей палітычных вязняў. Галоўная мэта – падрыхтаваць іх да школы, сабраўшы па 100 еўраў на кожнае дзіця.

Каб атрымаць дапамогу, неабходна запоўніць форму. Заяўкі прымаюцца з 12 да 26 ліпеня.

Беларусы сабралі грошы на аперацыю Віталю Тысеву

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны