У Беларусі ў справе аб генацыдзе будуць судзіць памерлага 8 гадоў таму

Генпракурор Андрэй Швед заявіў, што ў Беларусі неўзабаве распачнецца суд над абвінавачаным ва ўдзеле ў забойстве жыхароў Хатыні Уладзімірам Катруком. Пра гэта генпракурор распавёў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1». Але гэты чалавек памёр 8 гадоў таму.

Андрэй Швед анансаваў суд над памерлым 8 гадоў таму Уладзімірам Катруком. Фота: скрыншот відэа «Беларусь 1»

У Беларусі адбудзецца суд над Уладзімірам Катруком, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў забойствах жыхароў вёскі Хатынь падчас Другой сусветнай вайны. Будучы суд анансаваў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед.

Нарадзінец Украіны Уладзімір Катрук ва ўзросце 93 гадоў памёр у Канадзе. Падчас Другой сусветнай вайны ён служыў у 118-м батальёне «Schutzmannschaft». Менавіта гэты батальён датычны да забойства жыхароў вёскі Хатынь.

Пасля вайны Катрук жыў у Канадзе, ён адмаўляў сувязь з фашыстамі. Улады Канады вялі расследаванне гэтай справы, але дастатковых доказаў не знайшлі.

17 ліпеня Лукашэнка падпісаў закон «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэксу». Сярод новаўвядзенняў – магчымасць заводзіць крымінальныя справы супраць памерлых.

Навошта ў Беларусі ўводзяць «трупны сінод»? Разважае юрыст

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны