Ад паўночнага ззяння ў Швецыі да моцнага шторму ў Харватыі. Галоўныя падзеі свету за тыдзень
2022.09.18 09:30
Новыя пахаванні закатаваных у Харкаўскай вобласці Украіны, марш супраць нянавісці да беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы, паўночнае ззянне ў Швецыі, прыбыццё Папы Рымскага Францішка ў Казахстан, наступствы пажараў у лясах Амазоніі ў Бразіліі ды моцны шторм у Харватыі – сабралі асноўныя падзеі тыдня ў фотаздымках.
Эксперты эксгумуюць цела чалавека, які быў забіты расейскімі вайскоўцамі падчас акупацыі гораду Балаклея, Харкаўская вобласць, Украіна. Фота: Gleb Garanich / Reuters / ForumПаўночнае ззянне ў начным небе ў Лапландыі, Швецыя. Фота: Lisi Niesner / Reuters / ForumВыпаленая тэрыторыя трапічных лясоў Амазоніі ля гораду Умайта (Humaita), Бразілія. Фота: Michael Dantas / AFP / East NewsКароль Вялікай Брытаніі Чарлз ІІІ выступае з прамовай у Ўэстмінстэрскім палацы. Лондан, Вялікая Брытанія. Фота: POOL / Reuters / ForumБудаўнічая пляцоўка найбуйнейшага ў свеце крытага гарналыжнага курорту. Шанхай, Кітай. Фота: CFOTO / ddp images / ForumПапа Рымскі Францішак і прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў паціскаюць рукі падчас сёмага міжканфесійнага саміту. Падчас сваёй прамовы Святы Айцец згадаў вайну ва Украіне, а таксама важнасць адмены смяротнага пакарання ў краіне. Нур-Султан, Казахстан. Фота: Kazakh Presidential Press Servic / Reuters / ForumМарш супраць нянавісці ў раёне Грохуў (Прага-Поўдзень). Акцыя стала адказам на пагрозы і ксенафобскія выказванні на адрас беларусаў і ўкраінцаў з боку некалькіх жыхароў Грохува. Варшава, Польшча. 13 верасня 2022 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Праз некалькі дзён у гэтым жа раёне беларусу прабілі шкло аўтамабіля дрэўкам з польскім сцягам. Глядзіце больш падрабязна тут.
Мясцовая жыхарка Алена стаіць перад скрынямі з боепрыпасамі каля свайго разбуранага дому ў сяле Новая Гусараўка, нядаўна вызваленым ЗСУ, Харкаўская вобласць, Украіна. Фота: Gleb Garanich / Reuters / ForumСупрацоўнік Упраўлення для ўстойлівага кіравання басейнам і возерам (AMSA) збірае адкіды, змытыя дажджамі і ўтрыманыя бар’ерам, усталяваным у адным з прытокаў возера Аматытлан (Amatitlan), Гватэмала. Фота: Johan Ordonez / AFP / East NewsМоцны шторм над горадам Загрэб (Zagreb), Харватыя. Фота: Bruno Fantulin / Pixsell / Forum