Беларусь скасавала «бязвіз» для ЗША і Албаніі, увяла для Егіпту, Ірану, Пакістану

Ад 17 кастрычніка набыў моц указ, які мяняе правілы бязвізавага рэжыму ў Беларусі.

Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. 26 траўня 2021 года. Фота: Белсат

Цяпер бязвізавы рэжым скасаваны для грамадзянаў:

  • Албаніі,
  • Злучаных Штатаў.

Раней яны маглі прыляцець у Беларусь без візы і прабыць не больш за 30 дзён.

Амбасадар Францыі Нікаля дэ Лякост пакінуў Беларусь

Указ увёў бязвізавы рэжым пры ўмове наяўнасці шматразовай візы ў краіны Еўразвязу або Шэнгенскай зоны з пазнакай пра ўезд у туюкраіну і пры наяўнасці авіяквітка з датай вылету з беларускага аэрапорту для:

  • Егіпту,
  • Ірану,
  • Іярданіі,
  • Пакістану,
  • Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Агулам у спісе «бязвізу» ў Беларусі 76 краінаў, з іх 12 – пры апісаных вышэй умовах аб візе і квітку.

Бязвізавы рэжым цяпер распаўсюджваецца не толькі на Нацыянальны аэрапорт Менск, але і на аэрапорты ў Берасці, Віцебску, Гомлі, Горадні і Магілёва.

У «бязвізавым спісе» няма Іраку, Сірыі, Емену і шэрагу іншых краінаў, грамадзяне якіх часта трапляюцца на спробе нелегальна выйсці з Беларусі ў краіны Еўразвязу.

Аднак міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце звяртала ўвагу на ўвядзенне «бязвізу» ў рэгіянальных аэрапортах і бязвіз для Пакістану, Ірану, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Егіпту, калі казала, што «Менскі рэжым адкрывае новыя шляхі нелегальнай міграцыі».

Менскі рэжым адкрывае новыя шляхі нелегальнай міграцыі, кажа міністарка ўнутраных справаў Літвы

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны