Удзень 18 кастрычніка ў Віцебскай вобласці перасталі працаваць нумары выкліку экстраных службаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС. Пакуль будуць функцыянаваць альтэрнатыўныя нумары.
«На тэрыторыі Віцебскай вобласці часова не працуюць нумары выкліку экстраных службаў (101, 102, 103, 104 і 112). Прычыны высвятляюцца. РУП «Белтэлекам» праводзіць работы для іх ліквідацыі», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Міністэрства надзвычайных сітуацыяў паведамляе, што «Белтэлекам» ужо займаецца развязаннем гэтай праблемы. Пакуль жа жыхарам Віцебшчыны разашлюць SMS-паведамленні з альтэрнатыўнымі нумарамі тэлефонаў, праз якія можна будзе выклікаць хуткую, пажарнікаў, міліцыю або газавую службу.
Таксама мясцовая адміністрацыя апублікавала спіс тэлефонаў, праз якія можна звязацца з экстранымі службамі ў розных рэгіёнах Віцебскай вобласці:
Бешанковіцкі +375 29 899 41 01;
Браслаўскі +375 29 288 71 01;
Верхнядзвінскі +375 33 344 91 01;
г. Віцебск, Віцебскі +375 29 701 18 01;
Глыбоцкі +375 29 807 39 00;
Гарадскі +375 29 899 31 01;
Докшыцкі +375 33 344 61 01;
Дубровенскі +375 29 899 51 01;
Лепельскі +375 29 277 51 01;
Лёзненскі +375 33 305 91 01;
Міёрскі +375 33 344 21 01;
Наваполацкі +375 29 249 81 01;
Аршанскі +375 29 248 30 60;
Полацкі +375 29 249 91 01;
Пастаўскі +375 33 377 31 01;
Расонскі +375 29 555 31 01;
Сенненскі +375 29 299 61 01;
Талачынскі +375 29 844 81 01;
Ушацкі +375 33 325 32 45;
Чашніцкі +375 29 597 59 52;
Шаркаўшчынскі +375 33 344 31 01;
Шумілінскі +375 33 680 17 01.
Праз 4,5 гадзіны пасля таго, як узніклі праблемы, у МНС паведамілі, што тэлефоны экстраных службаў узнавілі працу. Што сталася прычынаю збою, не ўдакладняецца.
Алена Рувіна belsat.eu