Статыстыка: кожны чацвёрты беларус станавіўся ахвярай махлярства

Чвэрць жыхароў Беларусі гублялі грошы ў выніку тэлефоннага ці онлайн-махлярства. Пры гэтым у банк звярнуўся прыблізна кожны другі пацярпелы (54 %), але вярнуць сродкі здолелі толькі 4 %.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Anete Lusina / Pexels

Такія звесткі даследавання «Kaspersky», паведамілі сайту «Белорусы и рынок» у кампаніі.

Тыя, хто сутыкнуўся з тэлефонным махлярствам, зазналі большыя страты, чымся тыя, хто трапіўся на вуду зламыснікаў у інтэрнэце. Гэтак, 43 % апытаных беларусаў страцілі больш за Br 50 у выніку дзеянняў ашуканцаў у сеціве. Сярод тых, хто павёўся на тэлефонны падман, 61 % рэспандэнтаў пазбавіўся больш як Br 50, а 41 % – больш як Br 175.

Тэлефонных махляроў-брокераў становіцца ўсё больш

Каб не стацца ахвяраю тэлефоннага або онлайн-махлярства, эксперты «Kaspersky» рэкамендуюць выконваць некалькі нескладаных правілаў:

  • крытычна стаўцеся да вельмі шчодрых прапаноў у сеціве;
  • не перадавайце нікому сваіх канфідэнцыйных звестак: паролі і лагіны ад уліковых запісаў у сэрвісах, коды з СМС і push-паведамленняў.

Апытанне правяла кампанія «OnIn» на замову «Kaspersky» ўзімку 2023 года. У Беларусі ў ім узялі ўдзел 505 чалавек з розных гарадоў, у тым ліку Менску, Магілёва, Гомля, Віцебску, Горадні, Берасця.

Беларусаў атакуюць махляры

СП, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны