Расея перакінула ў Беларусь яшчэ 50 армейскіх грузавікоў

Тэлеграм-канал беларускіх чыгуначнікаў @belzhd_live паведамляе, што на станцыю «Асіповічы-I» прыбыў вайсковы эшалон з новымі грузавымі аўтамабілямі «Урал».

Эшалон быў накіраваны ў Беларусь з расейскай станцыі Місяш (Паўднёва-Уральская чыгунка) 11 снежня, выгрузка ў Асіповічах пачалася 16 снежня. Цягнік прывёз не менш за 50 «Уралаў».

«Ёсць падставы меркаваць, што тэхніка прызначаецца для забеспячэння вайскоўцаў УС РФ, якія знаходзяцца на палігоне «Асіповіцкі», – адзначае маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн».

14 снежня «Беларускі Гаюн» паведамляў, што за апошні тыдзень у Беларусь з Расеі прыбылі два эшалоны з тэхнікай Узброеных сілаў РФ: агулам яны прывезлі каля 60 адзінак тэхнікі («Уралы», БМП і бензавозы).

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны