Палітвязня, якога асудзілі за жаданне дапамагаць Украіне, змясцілі ў ПКТ

Палітзняволенага студэнта Андрэя Маслава ў бабруйскай калоніі №2 змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

19-гадовы студэнт 1-га курсу Андрэй Маслаў быў затрыманы ў сярэдзіне траўня 2022 года каля ўкраінскай мяжы. У тэлефоне Андрэя беларускія памежнікі знайшлі перапіску з ботам батальёна Каліноўскага. Хлопца перадалі сілавікам. Ягоныя дзеянні адразу былі кваліфікаваныя як «замах на ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай краіны» (ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 КК). У жніўні хлопца асудзілі да 2,5 года калоніі.

На судзе студэнт распавёў, што пасля расейскага ўварвання 24 лютага стаў менш цікавіцца вучобай і пачаў шукаць варыянты, як дапамагчы Украіне ў гэтай вайне. Прыярытэт ён аддаваў валанцёрскай і гуманітарнай дапамозе. Андрэй настойваў, што ад выкарыстання зброі ён бы ўсімі сіламі адмаўляўся.

Адбываць пакаранне Андрэя накіравалі ў бабруйскую калонію № 2. Праваабаронцам стала вядома, што напрыканцы лютага палітвязня змясцілі на месяц у памяшканне камернага тыпу. Што стала падставай для гэтага спагнання – невядома.

Ад абяцанняў «разабрацца» да эфіру БТ. Як улады дэ-факта легалізуюць баевікоў «ДНР»

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны