«The Times»: да красавіка Украіна атрымае толькі 50 танкаў

Брытанскае выданне «The Times» паведамляе, што заходнія танкі не здолеюць істотна паўплываць на сітуацыю на фронце гэтай вясной.

Выданне адзначае, што Украіна, імаверна, атрымаюць да красавіка толькі каля 50-ці танкаў з 320 абяцаных. Гэтага будзе недастаткова для таго, каб аказаць істотны ўплыў на баявыя дзеянні.

Паводле выдання, улады Нямеччыны заклікаюць саюзнікаў паскорыць пастаўкі: Берлін мае намер дамагчыся, каб у першай хвалі Украіне было перададзена прынамсі каля 80 танкаў «Leopard 2».

Нагадаем, за апошні месяц агулам саюзнікі паабяцалі перадаць Украіне бранятэхніку ў аб’ёме «больш чым восем баявых брыгад». Гаворка ідзе аб амерыканскіх бронемашынах Bradley і Stryker, танках M1 Abrams, брытанскіх танках «Challenger 2», канадскіх бронеаўтамабілях Senator, нямецкіх танках «Leopard», а таксама аб мадэрнізаваных савецкіх танках Т-72. Але тэрміны паставак выклікаюць шмат пытанняў. Напрыклад, Abrams у лепшым выпадку трапяць ва Украіну ў канцы 2023 года, бо танкі перададуць не са складскіх запасаў – плануецца замовіць іх вытворчасць.

Пастаўкі «Леапардаў» не патрабуюць столькі часу, украінскія экіпажы ўжо пачалі трэнавацца на гэтай тэхнікі. Чакаецца, што першыя ўкраінскія экіпажы на «Leopard 2» адправяцца на фронт ужо напрыканцы сакавіка. Але не ўсе ўдзельнікі «танкавай кааліцыі» спяшаюцца выканаць свае абяцанні. Напрыклад, паводле газеты  Die Welt, урады Даніі і Нідэрландаў раптоўна перадумалі адпраўляць ва Украіну свае «Леапарды».

Без самалётаў, але з танкамі, снарадамі і СПА. Чым Захад дапаможа Украіне ў «пераломны момант»

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны