Частка Горадні аказалася без электрычнасці. Прычыны высвятляюцца

Частка Горадні засталася пасля абеду без электрычнасці. Энергетыкі паведамляюць, што часткова аднавілі забеспячэнне, высвятляюць прычыны непаладак.

Горадня. Фота: Белсат

19 красавіка тэлеграм-канал «Посмотри, брехня?» паведаміў, што па звестках жыхароў гораду, у прамежку 16:20-16:30 у цэнтральнай частцы Горадні «поўнасцю прапала электрычнасць». Прычыны адключэння невядомыя.

У сваю чаргу РУП «Горадняэнерга» паведаміла, што днём 19 красавіка адбылося «кароткачасовае парушэнне электразабеспячэння асобных спажыўцоў Горадні і ў зоне электразабеспячэння Гарадзенскага раёну на ўчастку падстанцыі «Горадня-Паўднёвая»». На момант выхаду публікацыі энергетыкі паведамлялі, што электразабеспячэнне «часткова адноўлена» і персанал працягвае працаваць над «поўным аднаўленнем электразабеспячэння». Але і энергетыкі прычыны парушэння яшчэ не высветлілі.

Мірон Маліна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны