У Баранавічах масавыя затрыманні на чыгунцы

Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні на Баранавіцкай чыгунцы. Машыністаў выклікаюць для размоваў, на іх заводзяць крымінальныя справы. Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал «Вясна / Правы чалавека ў Беларусі» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Вакзал у Баранавічах. Фота: «Вясна / Правы чалавека ў Беларусі» / Telegram

19 траўня праваабаронцам стала вядома аб масавых затрыманнях на Баранавіцкім вузле Беларускай чыгункі. Для размоваў выклікалі каля 10 машыністаў. Вядома, што супраць некаторых з іх пасля распачалі крымінальныя справы за знявагі ў інтэрнэце. Паведамляецца, што машыністаў звольнілі з працы. У выкліканых для размоваў праводзяць ператрусы.

Магчымая прычына такіх дзеянняў – нядаўнія дыверсіі на чыгунцы ў Расеі, калі былі падарваныя эшалоны з палівам з Беларусі. Адзін з эшалонаў цягнуў беларускі цеплавоз з беларускім экіпажам.

Раней паведамлялася, што, паводле расейскіх і беларускіх дзяржаўных медыяў, 1 траўня каля 10:17 (маскоўскі час) на 136-м кіламетры чыгункі Бранск – Унеча спрацавала выбуховая прылада. Выбух адбыўся за 50 метраў ад лакаматыва. Цягнік № 2528 належаў Беларускай чыгунцы, ехаў з Гомля ў Бранск у Расеі, яго вяла беларуская брыгада.

Усё, што вядома пра падрыў беларускага цягніка на Браншчыне

Антон Тачняк belsat.eu 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны