Часовы мемарыял беларускім ваярам з’явіцца на пляцоўцы блізу Музею вольнай Беларусі, што месціцца ў Варшаве на вуліцы Фоксаль, 11. Мемарыял адкрыюць 19 траўня а 17:00 і захаваюць да серады, 31 траўня. Доступ на пляцоўку будзе адкрыты з 10:00 да 22:00.
За больш як год поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінула не менш за два дзясяткі беларусаў, якія пайшлі добраахвотнікамі ва ўкраінскае войска, у тым ліку ў полк імя Кастуся Каліноўскага.
Беларусы Варшавы надумалі адкрыць часовы мемарыял у гонар загінулых ваяроў, якіх яны лічаць героямі Беларусі. Адкрыццё мемарыялу ўзгаднілі з палком Каліноўскага.
Мемарыял змесцяць на пляцоўцы каля Музею вольнай Беларусі (Варшава, вуліца Фоксаль, 11). Мемарыял будзе часовым і будзе адкрыты з 17:00 19 траўня да 31 траўня. Уваход на пляцоўку магчымы з 10:00 да 22:00.
У кнізе ў самім музеі можна будзе пакінуць спачуванні.
Алесь Наваборскі belsat.eu