Латушка звінаваціў Нацбанк у хлусні і назваў неафіцыйныя лічбы інфляцыі і ЗВР

Акцыя ў Варшаве ў межах глабальнага пікету салідарнасці, які аб’явіла Святлана Ціханоўская. На здымку — Павел Латушка, кіраўнік НАУ. Варшава, Польшча. 29 траўня 2021 года. Фота: АЦ / Белсат

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка звярнуўся да старшыні Нацыянальнага банку Паўла Калаура.

Латушка адзначыў, што Нацбанк дае непраўдзівую інфармацыю пра інфляцыю. Паводле яго звестак, кошты ў Беларусі за год выраслі не на 9,4%, а амаль на 15%.

«Беларусы ратуюць грошы з банкаў, а Нацбанк спрабуе гэта схаваць. Вы завышаеце звесткі па аб’ёмах дэпазітаў у банках. На справе агульны абʼём дэпазітаў фізічных асоб амаль у 2 разы ніжэйшы за паказаны ў справаздачах Нацбанку», – заявіў кіраўнік НАУ.

Зняпраўдзіў ён і звесткі адносна золатавалютных рэзерваў. Паводле яго, яны складаюць не $ 7,7 млрд, а каля $ 6 млрд.

Такія звесткі, заявіў Латушка, былі атрыманыя ад супрацоўнікаў Нацыянальнага банку.

З пачатку года кошты ў Беларусі выраслі ўжо больш як на 5%

Зноў пабіты рэкорд унутранага дзяржаўнага доўгу Беларусі. Што гэта значыць?

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны