«The New York Times»: Расея выкарыстала ва Украіне не менш за 210 забароненых боепрыпасаў

Расея ўжыла падчас вайны супраць Украіны як мінімум 210 боепрыпасаў, забароненых міжнароднымі дамовамі. Пра гэта піша «The New York Times».

Газета «The New York Times» прааналізавала больш за 1000 фотаздымкаў, зробленых на вайне ва Украіне журналістамі, а таксама візуальныя доказы, прадстаўленыя ўкраінскімі ўрадавымі ведамствамі. Увогуле на іх журналісты ідэнтыфікавалі больш за 2000 боепрыпасаў, большасць з якіх былі некіруемымі.

З іх больш за 210 боепрыпасаў былі забаронены міжнароднымі дагаворамі. Большасць забароненых боепрыпасаў адносіцца да касетных, а таксама да суббоепрыпасаў, якія могуць уяўляць небяспеку для мірных жыхароў на працягу дзесяцігоддзяў пасля заканчэння вайны. Акрамя таго, журналісты мяркуюць, што больш за іншых 330 боепрыпасаў былі ўжытыя супраць цывільных аб’ектаў або побач з імі.

«The New York Times» прыйшла да высновы, што выкарыстанне забароненых боепрыпасаў было не выключэннем, а сістэмнай зʼявай. Паводле выдання, гэта адлюстроўвае «варварскую і старамодную ваенную стратэгію» Расеі.

«Human Rights Watch» падрыхтавала даклад аб зверствах расейскіх войскаў ва Украіне

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны