Мінздароўя Беларусі зацвердзіла спіс хваробаў, з якімі нельга працаваць з дзяржаўнымі сакрэтамі
2022.08.19 10:51
Да беларускіх дзяржсакрэтаў не дапусцяць з разладамі настрою, а вось лёгкая і сярэдняя дэпрэсія не стане перашкодай для такой працы.
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 19 жніўня апублікавалі Пастанову № 82 Міністэрства аховы здароўя з зацверджаным спісам хваробаў, якія перашкаджаюць працы з дзяржаўнымі сакрэтамі.
У Спіс уключаныя наступныя захворванні:
арганічныя, у тым ліку сімптаматычныя, псіхічныя разлады;
псіхічныя разлады і разлады паводзінаў, звязаныя з ужываннем псіхаактыўных рэчываў;
шызафрэнія, шызатыпічныя разлады і разлады з трызненнем;
разлады настрою (афектыўныя разлады), за выключэннем дэпрэсіўнага эпізоду лёгкай і сярэдняй ступені;