У Гарадзенскай вобласці пенсіянер блукаў па лесе двое содняў

Каля Іўя знайшлі пенсіянера, які заблукаў у лесе. Пошукі трывалі двое содняў. Мужчыну шпіталізавалі, паведамляе МНС.

У Іўеўскім раёне знайшлі мужчыну, які блукаў па лесе двое содняў. 18 жніўня 2023 года. Гарадзенская вобласць, Беларусь. Фота: МНС / mchs.gov.by

71-гадовы мужчына знік 16 жніўня ў лесе непадалёку ад Іўя, калі пайшоў па грыбы. Ягоная жонка паведаміла ратавальнікам, што ў прызначаны час сужэнец не вярнуўся дадому, а мабільны тэлефон недаступны. З таго дня трывалі пошукі.

У ратавальнай аперацыі бралі ўдзел 80 асобаў, было задзейнічана 16 адзінак тэхнікі.

Як паведамілі ў МНС, 18 жніўня пенсіянера знайшлі і шпіталізавалі. Мужчына быў у прытомнасці, аднак вельмі знясілены.

Грыбны сезон: магчымасць адпачыць, зарабіць, але варта памятаць і пра небяспеку

Сяргей Крот belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны