Фігурантам «справы TUT.by» працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы, паведамляе Zerkalo.io. Адзінаццаць з іх ужо чатыры месяцы знаходзяцца ў СІЗА.
Па заканчэнні 4 месяцаў з моманту затрымання ніхто з супрацоўнікаў «ТУТ БАЙ МЕДЫА» і звязаных з кампаніяй праектаў, змешчаных раней у СІЗА, не выйшаў на свабоду. Гэта значыць, што ім усім працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы.
Нагадаем, 18 траўня ў менскім і рэгіянальным офісах TUT.by, а таксама ў працаўнікоў выдання адбыліся ператрусы. У Камітэце дзяржаўнага кантролю заявілі, што ў дачыненні службовых асобаў «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры»). Дамен парталу заблакаваны, а пазней матэрыялы выдання прызналі «экстрэмісцкімі». У межах «справы TUT.by» былі затрыманыя 15 чалавек. 11 з іх застаюцца за кратамі:
Дырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў правёў у СІЗА больш за тры месяцы, аднак 1 верасня яму змянілі меру стрымання і адпусцілі. Яшчэ тры чалавекі былі змешчаныя пад хатні арышт:
ІІ belsat.eu