У Горадні затрыманы вядомы моладзевы актывіст Яўген Юнцэвіч

У Горадні сілавікі затрымалі вядомага моладзевага актывіста Яўгена Юнцэвіча. У праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяннае» відэа з ім. Аб гэтым паведамляе сайт «Гарадзенская праваабарона».

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне Яўгена Юнцэвіча. Фота: «Гарадзенская праваабарона» / hpravy.org

Яго затрымалі, паводле інфармацыі праваабаронцаў, нібыта за тое, што Яўген Юнцэвіч зарэгістраваўся ў плане «Перамога» і распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы». Імаверна, супраць яго распачатая крымінальная справа.

Яўген Юнцэвіч вядомы ўдзелам у розных грамадскіх ініцыятывах. У 2018 годзе ён быў удзельнікам валанцёрскай суполкі «Grodno Travelers’ Club», пазней займаўся іншымі грамадскімі справамі.

Беларуску, якая жыве ў Андоры, арыштавалі за абразу Лукашэнкі

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны