Мігранты зноў кідалі камяні ў польскіх памежнікаў падчас спробы перайсці мяжу

Польская памежная ахова паведаміла ў сваім твітары, што 18 снежня 76 асобаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з боку Беларусі.

Сотня чалавек учыніла беспарадкі ў лагеры мігрантаў у Венджыне, Польшча. 25 лістапада 2021 года. Фота: Lubuska Policja / Twitter

Акрамя таго, на ўчастку каля вёскі Чарэмша група з 20 асобаў паводзіла сябе агрэсіўна – яны кідалі камяні ў польскіх памежнікаў. Усе былі затрыманыя.

Стаць уцекачом у Беларусі і пазбегнуць дэпартацыі. Галоўныя пытанні аб міграцыйнай палітыцы Менску

Нягледзячы на зацішша ў міграцыйным крызісе на мяжы Беларусі і ЕЗ у параўнанні з пачаткам лістападу, і эвакуацыйнымі авіярэйсамі, якія ўжо вывезлі з Беларусі некалькі тысячаў мігрантаў, інцыдэнты на мяжы ўсцяж здараюцца. З пачатку году польская памежная ахова зафіксавала больш за 39 тысячаў спробаў незаконнага пераходу мяжы з беларускага боку.

ГГ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны