Вакцынацыю дзяцей супраць COVID-19 у Беларусі плануюць распачаць у 2022 годзе

Міністэрства аховы здароўя Беларусі разглядае пытанне аб увядзенні абавязковай вакцынацыі ад каронавіруснай інфекцыі дзяцей, пачынаючы з 12 гадоў, паведамляе агенцыя «Минск-Новости» са спасылкай на галоўную лекарку Менскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Святлану Ярмак.

Вакцынацыя дзяцей можа стаць абавязковай, аднак са згоды бацькоў, кажа лекарка. Прышчапляць будуць імаверна вакцынай «Спутнік V» у пяціразовым развядзенні, так, як гэта цяпер робяць у Расеі.

«Магчыма, будуць яшчэ і імпартныя вакцыны, па якіх цяпер Мінздароўя разглядае закупкі. Прычым мова ідзе не абавязкова пра расейскія ці кітайскія прэпараты. Пра тое, якія гэта будуць вакцыны, у бліжэйшы час паведаміць міністэрства», – сказала Святлана Ярмак.

У ЗША ад каронавірусу пачнуць вакцынаваць дзяцей з 5 гадоў

Падчас Саміту Усходняга Партнёрства 15 снежня кіраўнічка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паведаміла, што Еўразвяз збіраецца паставіць вакцыны супраць каронавірусу ў Беларусь.

ГГ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны