Як адзначылі Вадохрышча ў Літве, Кыргызстане, Расеі і Украіне

Хрысціянскае свята Хрышчэнне (у народзе – Вадохрышча) пачынаецца ў ноч з 18 на 19 студзеня, калі праваслаўныя адзначаюць куццю і пасля літургіі ў цэрквах святары асвячаюць ваду, дзе ахвотныя здзяйсняюць вадохрышчанскае абмыванне ў купелі ці палонцы. «Белсат» сабраў здымкі з розных краінаў.

Людзі акунаюцца ў возера падчас святкавання Вадохрышча пры тэмпературы прыблізна мінус 14 градусаў ля Ачаірскага манастыра за межамі сібірскага гораду Омск, Расея. Фота: Evgeniy Sofiychuk / AP Photo / East News
Праваслаўныя вернікі купаюцца ў ледзяной вадзе неўзабаве пасля поўначы падчас традыцыйнага свята Вадохрышча ў возеры ля Вільні, Літва. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis / East News
Мужчына акунаецца ў палонку ў Кіеве. Мясцовыя ўлады прапанавалі адмовіцца ад акунання ў ледзяную ваду з-за ваеннага стану і забароны на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Кіеў, Украіна. Фота: AP Photo / Daniel Cole / East News
Праваслаўныя вернікі акунаюцца ў палонку падчас святкавання Вадохрышча ў Маскве, Расея. Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News
Праваслаўныя вернікі адзначаюць Богаз’яўленне ў горадзе Охрыд, Паўночная Македонія. Фота: Nake Batev / Anadolu Agency / abacaprress.com / East News
Праваслаўныя вернікі плывуць, каб дастаць крыж з халоднай вады ракі Дунай у Бялградзе падчас святкаванняў Богаз’яўлення. Белград, Сербія. Фота: Oliver Bunic / AFP / East News
Хлопчыку дапамагаюць апусціцца ў палонку падчас Хрышчэння недалёка ад Бішкеку, Кыргызстан. Фота: Igor Kovalenko / Anadolu Agency / abacaprress.com / East News
Жанчына стаіць у ледзяной вадзе падчас святкавання праваслаўнага хрысціянскага свята Вадохрышча ў Бучы, Украіна. Фота: Viacheslav Ratynskyi / Reuters / Forum
Святар асвячае ваду ракі Кара-Бальта ля вёскі Сасноўка, за 90 км ад Бішкеку, Кыргызстан. Фота: Vyacheslav Oseledko / AFP / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны