Польшча абмяжоўвае рух беларускіх грузавікоў на памежным пераходзе Кукурыкі-Казловічы

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Мар’юш Каміньскі пастанавіў абмежаваць рух беларускіх грузавых аўтамабіляў на памежным пераходзе Кукурыкі-Казловічы. Абмежаванне ўступіць у сілу з 21 лютага, паведамляе польскае ведамства.

Фота: ЮШ / Белсат

З 21 лютага з 19 гадзіны Польшча пастанавіла абмежаваць рух беларускіх грузавых аўтамабіляў на пагранічным пераходзе Кукурыкі-Казловічы. Абмежаванне можа быць знятае, калі беларускія ўлады здымуць абмежаванні для польскіх перавозчыкаў. Пераход Кукурыкі-Казловічы цяпер апошні польскім грузавы пункт пропуску на мяжы з Беларуссю. Адпаведнае рашэнне прыняў кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Мар’юш Каміньскі.

Такім чынам адзіным памежным пераходам застанецца пасажырскі пераход з Беларуссю – Тэрэспаль-Берасце.

10 лютага Польшчы прыпыніла рух на памежным пераходзе Баброўнікі.

Улады Беларусі высылаюць польскіх дыпламатаў з Менску і Горадні

Алена Аляксандрава belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны