У беларускіх універсітэтах з 1 верасня ўводзяцца тры новыя абавязковыя дысцыпліны

У новым навучальным годзе ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Беларусі, незалежна ад профілю, уводзяцца тры абавязковыя дысцыпліны: «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці», «Сучасная палітэканомія» і «Філасофія», паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Пра новыя прадметы міністр адукацыі распавёў падчас выступу перад моладдзю на базе 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады ў клубе вайсковай часткі № 12147. Паводле чыноўніка, новаўвядзенні ў навучальную праграму маюць на мэце фармаваць у студэнтаў панятку пра прычынна-выніковыя сувязі тых ці іншых падзеяў.

Таццяна Шчытцова пра новы Кодэкс аб адукацыі: Фактычна, гэта схаваная форма сацыяльнага рабства

«Студэнты 1 курсу будуць мець магчымасць вядомыя гістарычныя факты разгледзець менавіта з пункту погляду грамадска-палітычных падзеяў, якія адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, даць ацэнку, якую ролю гэтыя падзеі сыгралі ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці, які ўнёсак зрабілі ў станаўленне незалежнай Беларусі», – сказаў Іванец.

ГГ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны