На час вайны Рада нацыянальнай бяспекі Украіны забараніла дзейнасць 11 прарасейскіх партыяў, паведаміў у сваім відэазвароце прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.
У лік забароненых трапілі: «Опозиційна платформа – За життя», Апазіцыйны блок, Партыя Шарыя, «Наші», «Ліва опозиція», «За новий соцiалiзм» (Саюз левых сілаў), «Держава», Прагрэсіўная сацыялістычная партыя Украіны, «Сацыялістычная партыя Украіна», партыя «Соціалісти», Блок Уладзіміра Сальды.
Таксама ва Украіне заблакавалі 1500 інфармацыйных рэсурсаў, якія «распаўсюджвалі прапаганду і дэзынфармацыю». Паводле ўкраінскага МУС, аўдыторыя гэтых каналаў налічвала каля 15 мільёнаў падпісчыкаў.
Акрамя таго, заблакаваныя 3178 публікацыяў, у якіх «апраўдваліся вайсковыя злачынствы і гібель мірнага насельніцтва Украіны».
Кіберпаліцыя Украіны 26 лютага стварыла тэлеграм-канал StopRussiaChannel | MRIYA і тэлеграм-бот, на які МУС заклікае дасылаць скаргі на небяспечны кантэнт у сацсетках.
ГГ, belsat.eu