Рэдактарку газеты «Новы час» Аксану Колб затрымалі на 10 содняў пасля таго, як сёння, 20 красавіка, забралі на допыт у Следчы камітэт.
Каля 15-й гадзіны Аксана Колб патэлефанавала блізкім і паведаміла, што яе змяшчаюць у ІЧУ, паведамляе «Новы час».
З якой нагоды і ў якой справе – невядома. Але менавіта 10 содняў даецца для выстаўлення абвінавачання ў крымінальнай справе.
Сёння дадому да Аксаны Колб прыйшла група невядомых са шчытамі і кувалдамі і ўварвалася ў кватэру рэдактаркі, у выніку чаго яе забралі на допыт у СК, паведамляе «Новы час». Сваякі кажуць, што «невядомыя» не ўжывалі сілы і спецсродкаў супраць журналісткі.
У кастрычніку мінулага года Аксана Колб таксама была затрыманая і дастаўленая ў Следчы камітэт, аднак яе адпусцілі ў той жа дзень.
Газета «Новы час», у якой Аксана Колб лічыцца рэдактаркай, не выходзіць са жніўня 2021 года, а сайт novychas.by быў заблакаваны ў кастрычніку 2021 года.
АД belsat.eu