Сейм Літвы паўторна разгледзеў законапраект, на які наклаў вета прэзідэнт Гітанас Наўседа.
Дэпутаты ўхвалілі дакумент 99 галасамі за, супраць былі 7. Такім чынам, Сейм адхіліў усе прапановы кіраўніка дзяржавы.
У галасаванні ўзялі ўдзел 108 дэпутатаў. Для таго, каб пераадолець вета прэзідэнта Літвы, была неабходная падтрымка простай большасці. За законапраект прагаласавалі 99 дэпутатаў, 7 – супраць, 2 устрымаліся.
На мінулым тыдні прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа адхіліў законапраект аб абмежаваннях для беларусаў і расейцаў, паводле якога грамадзяне Беларусі і Расеі павінны былі мець у Літве розныя абмежаванні. Кіраўнік Літвы не бачыць розніцы паміж грамадзянамі дзвюх краінаў і ўпэўнены, што санкцыі мусяць быць аднолькавымі. Больш за тое, ён прапанаваў спрасціць працэдуру анулявання выдадзеных нацыянальных візаў і дазволаў на часовы або сталы побыт.
Cяргей Kрот belsat.eu