Валянцін Стэфановіч у адным з лістоў падзяліўся неардынарным метадам перадаваць прывітанні на волю. Палітзняволены праваабаронца «Вясны» напісаў, што яму дапамагаюць птушкі.
Стэфановіч у адным з апошніх лістоў з турмы піша аб складанасцях ізаляцыі:
«Настрой у асноўным у мяне добры. Канечне, часам находзіць, чаго тут хаваць. Самае цяжкае – гэта ўласна сама ізаляцыя. Ты раптам згубіў магчымасць ісці, куды хочаш, гуляць па вуліцы, бачыцца са сваімі роднымі і сябрамі. І гэта вось самае цяжкае. Я ўжо забыў, як выглядае траўка, дрэўцы. Магу бачыць толькі неба ды сваіх сябровак-чаек. Я перадаю праз іх свае прывітанні сваім дарагім людзям. Птушкі, яны вольныя, ім не вядомыя дзяржаўныя месцы, турмы і ваенкаматы».
Нагадаем, што Валянцін Стэфановіч ёсць сябрам рады праваабарончага цэнтру «Вясна» і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). Ён быў затрыманы ранкам 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцу абвінавачваюць у парушэнні двух артыкулаў КК РБ:
Раман Лугоўскі belsat.eu