Па запісе і цягам аднаго дня: Міністэрства адукацыі аптымізуе працэдуру прастаўлення апастылю

Міністэрства адукацыі з 19 чэрвеня ўвяло шэраг мераў, накіраваных на аптымізацыю працэсу апастылявання дакументаў і забеспячэнне даступнасці гэтай працэдуры грамадзянам Беларусі.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Freepik

Цяпер прастаўляць апастыль на дакументы аб адукацыі будуць толькі паводле папярэдняга запісу па адрасе: вул.Казлова, 28, г.Менск.

Акрамя таго, з 1 ліпеня 2024 года прыём на апастыль і выдача ўжо гатовых дакументаў абяцаюць ажыццяўляць цягам аднаго працоўнага дня, што паклікана «значна зменшыць часавыя і матэрыяльныя выдаткі грамадзянаў», зазначаюць у Міністэрстве адукацыі.

Па спасылцы – графік працы па прастаўленні апастылю і папярэднім запісе.

Мінадукацыі хоча паскорыць прастаўленне апастылю на дакументы

Апастыль неабходна прастаўляць на дакументах аб адукацыі для наступнага паступлення за мяжу. Але апошнім часам у Беларусі з’явіліся праблемы з выкананнем гэтай працэдуры.

У сакавіку 2022 года ў Беларусі ў дзесяць разоў паднялі кошт легалізацыі дакументаў з дапамогай апастылю.

У 2023 годзе ўлады Беларусі захацелі адсачыць колькасць выпускнікоў, якія паступаюць за мяжу, скарыстаўшыся для гэтага звесткамі пра апастылі. Пакараць за вялікую колькасць ахвочых вучыцца пасля школы не ў Беларусі пастанавілі шокльных дырэктараў.

Польшча спрашчае легалізацыю дакументаў і даведак з Беларусі для атрымання адукацыі

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны