У Беларусі 8 новых палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 асобаў. Цяпер, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у нашай краіне 1260 палітычных зняволеных.

Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай, у якой прызнала палітвязнямі восем новых асобаў.

Алег Сінякоў, Ганна Кандраценка, Аляксандр Жэдзік, Галіна Кавалёва, Дзяніс Шустаў, Дзмітры Прохараў, Аляксандр Каценка, Яўген Туравец асуджаныя за абразу службовых асобаў і знявагу дзяржаўных сімвалаў.

Праваабаронцы лічаць пераслед і пазбаўленне волі гэтых асобаў палітычна матываваным і назвалі іх палітычнымі зняволенымі. У сувязі з гэтым заклікаюць улады краіны спыніць пераслед грамадзянаў краіны і неадкладна вызваліць усіх палітвязняў.

Цяпер у нашай краіне 1260 палітычных зняволеных.

Польшча выдала беларусам больш за 350 тысяч віз пасля выбараў 2020 года

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны