Бацька з венерычнаю хваробаю пяць гадоў гвалтаваў малога сына

Генеральная пракуратура паведаміла пра жахлівы выпадак, які адбыўся ў Берасці: бацька, ведаючы, што мае венерычную хваробу, пяць гадоў гвалтаваў свайго малога сына.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: pixabay.com

Як адзначаюць, у дачыненні другога дзіцяці ён здзяйсняў дзеянні «іншага сексуальнага характару».

Раней сям’я была на ўліку як тая, што ў сацыяльна небяспечным становішчы. Але пазней статус знялі, палічыўшы, што сітуацыя выправілася.

Маці дзяцей кажа, не ведала пра тое, які жах адбываўся ў сям’і.

Мужчыну асудзілі на 15 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Усяго за апошнія пяць гадоў у Беларусі ахвярамі злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці ці палавой свабоды сталіся больш за 3,5 тысячы дзяцей.

Раман Шавель belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны