Вызвалены былы амбасадар Беларусі ў Славакіі

Былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня выйшаў на волю. Пра гэта піша тэлеграм-канал Антона Матолькі.

Паводле яго, Ігара Ляшчэню 20 жніўня прывезлі проста дадому.

Пра вызваленне дыпламата паведамілі ў ініцыятыве «Сход», чальцом якой ён быў.

Інфармацыю пра вызваленне пацвердзіла і дачка дыпламата Анастасія.

«Тата дома, адчувае сябе добра, перадае ўсім вялікі дзякуй за падтрымку. Просіць зразумець і дараваць, бо ў бліжэйшы час не будзе выходзіць на сувязь – хоча адпачыць у спакойнай хатняй абстаноўцы», – заявіла яна ў Facebook.

Яна таксама перадала паведамленне ад свайго бацькі, у якім той кажа, што застаецца ў статусе падазраванага і што даў падпіску пра неразгалошванне ходу следства.

СК правярае інфармацыю аб датычнасці былога дыпламата Ігара Ляшчэні да масавых беспарадкаў

Былы амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня пасля выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года асудзіў гвалт у дачыненні да беларускага народу і пратэстоўцаў, а пасля браў удзел у розных грамадскіх палітычных ініцыятывах.

Яго затрымалі 11 жніўня 2021 года і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Праваабаронцы лічаць, што сапраўдным матывам пазбаўлення волі дыпламата з’яўляецца яго негвалтоўная дзейнасць па прасоўванні дэмакратычных каштоўнасцяў, а таксама правамерная рэалізацыя свабоды меркаванняў і іх выказвання. Таму Ігара Ляшчэню прызналі палітвязнем.

Праваабаронцы прызналі Ігара Ляшчэню палітычным зняволеным

Прэм’ер-міністр Славакіі Эдуард Гэгер 12 жніўня заклікаў вызваліць Ігара Ляшчэню і ўсіх палітычных зняволеных.

Паводле яго, Славакія разам з партнёрамі ў Еўразвязе гатовая на новыя санкцыі і працягне ціснуць на беларускія ўлады, «каб простыя беларусы маглі жыць у бяспечнай, дэмакратычнай і свабоднай краіне».

Прэм’ер Славакіі адрэагаваў на затрыманне былога беларускага амбасадара Ляшчэні

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны