ГУР: супрацоўнікі баранавіцкага авіярамонтнага заводу аднаўляюць расейскія знішчальнікі

Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны сцвярджае, што Мінабароны Беларусі і ўрад РФ падпісалі тэрміновыя кантракты на здзяйсненне рамонту авіяцыйнай тэхнікі.

Паводле інфармацыі ўкраінскай выведкі, супрацоўнікі 558-га авіярамонтнага заводу ў Баранавічах перыядычна выязджаюць у камандзіроўкі ў складзе «выязных груп» для правядзення працаў па аднаўленні і ўводу ў эксплуатацыю авіяцыйнай тэхнікі на 121-м авіярамонтным заводзе (тэрыторыя авіябазы Кубінка, Маскоўская вобласць РФ).

У асноўным работы вядуцца на самалётах тыпу МіГ-29 і ягоных мадыфікацыях.

Чыгуначнікі паведамляюць, што з Беларусі ў Расею пачалі вывозіць боепрыпасы

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны