Гадавіна захопу улады ў Афганістане, абстрэлы Львова і Чарнігава. Галоўныя падзеі тыдня ў здымках
2023.08.20 19:30
Новая ракетныя абстрэлы гарадоў ва Украіне, лясны пажар ў Канадзе, другая гадавіна захопу Талібанам кантролю над Афганістанам – сабралі асноўныя падзеі за мінулы тыдзень у здымках.
Украінцы, апранутыя ў традыцыйныя вышыванкі, смуткуюць падчас акцыі памяці заснавальніка нацыянальнага руху «Мегамарш» і вайсковага медыка Андрэя Бабінскага, які 8 жніўня загінуў на Запарожскім напрамку. Кіеў, Украіна. Фота: Valentyn Ogirenko / Reuters / ForumУВАГА! ЗДЫМАК МОЖА ШАКАВАЦЬ! Мужчына з перабінтаванай галавой сыходзіць з пляцоўкі ля драматычнага тэатру пасля расейскага ракетнага ўдару. У выніку абстрэлу цэнтру Чарнігава загінулі 7 і пацярпелі мінімум 117 чалавек. Чарнігаў, Украіна. Фота: Valentyn Ogirenko / Reuters / ForumДым ад ляснога пажару падымаецца над ракой МакДугал Крык (McDougall Creek) у Канадскай правінцыі. Келоўна (Kelowna), Канада. Фота: Joe O’Connell / The Canadian Press / AP / East NewsБаевікі Талібану едуць у аўтакалоне падчас святкавання другой гадавіны захопу ўлады ў горадзе Джалялябад (Jalalabad). Два гады таму, 15 жніўня 2021 года, падчас вываду міжнародных сіл пад кіраўніцтвам ЗША з Афганістану пасля 20 гадоў безвыніковай вайны, талібы захапілі сталіцу краіны. Пасля гадавіны радыкальны ісламісцкі рух Талібан забараніў усе палітычныя партыі ў краіне, заявіўшы, што іх дзейнасць супярэчыць шарыяту. Джалялябад, Афганістан. Фота: Shafiullah Kakar / AFP / East NewsМясцовыя жыхары глядзяць на кратар ад ракеты, якая ўпала паміж жылымі дамамі і дзіцячым садком у Львове. У выніку расейскага абстрэлу пацярпелі 19 чалавек. Львоў, Украіна. Фота: Genya Savilov / AFP / East NewsЗ нагоды Дня войска польскага ў Варшаве прайшоў найбуйнейшы з 1989 года ваенны парад. У ім прынялі ўдзел 2 тысячы вайскоўцаў, было прадэманстравана каля 200 адзінак вайсковай тэхнікі. Варшава, Польшча. 15 жніўня 2023 года. Фота: Аліса Ганчар / БелсатБрытанскія афіцэры дапамагаюць мігрантам сысці з выратавальнай шлюпкі, на якой яны намагаліся перасекчы Ла-Манш з Францыі, на пляжы ў Данджэнэс (Dungeness) на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Вялікай Брытаніі. Фота: Henry Nicholls / AFP / East NewsВайскоўцы 128-й асобнай брыгады войскаў тэрытарыяльнай абароны Украіны ўдзельнічаюць у вучэннях на палігоне ў Днепрапятроўскай вобласці, Украіна. Фота: Viacheslav Ratynskyi / Reuters / ForumУзоры, утвораныя крышталізаванымі мінераламі і варанамі на паверхні высахлага раёну Мёртвага мора, які агаліў і ўтварыў саляную раўніну, недалёка ад паўднёвага ізраільскага курорта Нэвэ Зогар (Neve Zohar). З 1960 года Мёртвае мора страціла траціну сваёй паверхні, і штогод блакітная вада апускаецца прыкладна на метр. Нэвэ Зогар, Ізраіль. Фота: Menahem Kahana / AFP / East NewsЛюдзі плаваюць у імправізаваным басейне ў спякотны дзень у лагеры для ўнутрана перамешчаных асоб у паўночна-заходняй правінцыі Ідліб, якая знаходзіцца пад кантролем сірыйскіх паўстанцаў. Ідліб, Сірыя. Фота: Aaref Watad / AFP / East News