У Беларусі тарыфы на цеплаэнергію прывяжуць да расейскага рубля

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) паведаміла, што цяпер тарыфы на перадачу цеплавой энергіі ў Беларусі будуць устанаўлівацца ў прывязцы да курсу расейскага рубля.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: ПБ / Белсат

«Пры фармаванні тарыфаў на перадачу цеплавой энергіі ў разліку затрат на электрычную энергію будуць выкарыстоўвацца суадносіны курсу беларускага рубля да расейскага рубля», – заявілі ў МАРГ.

Такія змены прадугледжваюцца пастановай МАРГ ад 7 кастрычніка 2022 г. № 60 «Аб змене пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2018 г. № 13».

Змены ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання пастановы.

Лукашэнка распрадаў эканамічны суверэнітэт

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны