Новы парламент з’явіцца вясною 2024 года.
Выбары дэпутатаў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання пройдуць 25 лютага 2024 года. Выбары ў Савет Рэспублікі прызначаныя на 4 красавіка 2024 года.
Кандыдаты ў чальцы Савету Рэспублікі павінны быць вылучаныя мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі не пазней за 21 сакавіка 2024 года.
Адпаведныя ўказы 20 лістапада падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Савет Рэспублікі складаецца з 64 чалавек. Восем з іх прызначае Аляксандр Лукашэнка. Астатніх выбіраюць прадстаўнікі мясцовых саветаў — восем чалавек з кожнай вобласці і з Менску. Цяпер Савет Рэспублікі ўзначальвае Наталля Качанава. У Палаце прадстаўнікоў 110 дэпутатаў. Разам Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі складаюць парламент, тэрмін паўнамоцтваў якога — пяць гадоў.
Арсен Рудэнка belsat.eu