Дэпутаты Нацыянальнага сходу прынялі закон аб Усебеларускім народным сходзе

Дэпутаты «Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу» прынялі ў першым чытанні закон «Аб Усебеларускім народным сходзе». Аб гэтым паведамляе прэсавая служба ПП.

Паседжанне сесіі Палаты прадстаўнікоў. 20 снежня 2022 года, Менск. Фота: прэс-служба ПП / Telegram / housegovby

Паведамляецца, што разгледжаны 20 снежня праект закону«змяшчае палажэнні, накіраваныя на комплекснае вызначэнне парадку фармавання Усебеларускага народнага сходу і рэалізацыі ім сваіх паўнамоцтваў, прынцыпаў і арганізацыйных асноў яго дзейнасці, механізмаў разгляду пытанняў, аднесеных да кампетэнцыі УНС».

Апроч таго, пасля ўступлення ў сілу дакумент замацуе «прававы статус дэлегата УНС, яго правы і абавязкі, падставы спынення яго паўнамоцтваў, у тым ліку датэрміновага». Гэты закон будзе вызначаць «фармаванне і дзейнасць УНС, яго структуры, кампетэнцыі, паўнамоцтваў яго органаў». Апроч таго, дзеля стварэння УНС будуць скарэктаваныя пэўным шэраг дзейных законаў.

Паведамляецца, што ў другім чытанні закон павінен быць прыняты не пазней за сакавік 2023 года.

«Рызыкоўны эксперымент». Абнародаваны законапраект аб Усебеларускім народным сходзе

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны