Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сярод іншых, у яго трапіў Instagram-акаўнт Лявона Вольскага.
Лявон Вольскі выступае на фестывалі беларускага кіно «Бульбамуві». Варшава, Польшча. 24 лістапада 2023 года. Фота: Карына Пашко / Белсат
Рашэнне аб прызнанні Instagram-старонкі Вольскага«экстрэмісцкай»прыняў суд Ленінскага раёну Берасця 19 снежня. У лістападзе «экстрэмісцкім» быў прызнаны Telegram-канал спевака.
Таксама ў Спіс дадалі:
Telegram-каналы і чаты «Альгердава Хата», «Mikola Dziadok», «Парламентский Канал», «Creative Association of Anti-fascists», «Biełaruś Irredenta», «Полк Калиновського», «Беседка блоговизоров (ЧАТ)», «Беларускія медыкі ў Польшчы»;